2013-11-17 09:48:15

Папа пра крэатыўнасць, самакрытыку і адукаванасць у евангелізацыі


RealAudioMP3 Евангелізацыя павінна здзяйсняцца з вялікай цярпівасцю, “з клопатам пра зерне” і без абурэння з прычыны існуючага побач пустазелля, перакананы папа Францішак. 16 лістапада 2013 г. ён скіраваў відэа-пасланне да ўдзельнікаў пілігрымкі-сустрэчы на тэму новай евангелізацыі ў мексіканскім санктуарыі Маці Божай Гвадэлупскай. Папа нагадаў, што Касцёл не павінен закрывацца ў сабе і задавальняцца тым, што ўжо было дасягнута. На яго думку, абвяшчаць евангельскае пасланне трэба спакойна і паступова, але не адмаўляючыся ад крэатыўнасці. Францішак падкрэсліў важную ролю біскупаў, якія не павінны быць проста функцыянерамі, што сочаць за дысцыплінай, захаваннем правілаў і арганізацыйных механізмаў. Акрамя таго, Пантыфік падкрэсліў небяспеку клерыкалізму, які, на яго думку, перашкаджае сталенню і прыняццю хрысціянскай адказнасці з боку вялікай колькасці свецкіх вернікаў. Папа заклікаў памятаць аб патрэбе самакрытыкі, аналізу ўласнай дзейнасці і пастаяннага павышэння ўзроўню адукаванасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.