2013-11-17 12:19:08

На плошчы св. Пятра раздавалі лекі, спрыяючыя міласэрнасці


RealAudioMP3 З нагоды нядзельнай малітвы “Анёл Панскі” 17 лістапада 2013 г., вернікам прысутным на плошчы св. Пятра былі раздадзены “духоўныя лекі” – “Мізэрыкардзін” (ад лац. мisericordia – міласэрнасць). Гаворка ідзе пра стылізаваныя пад упаўкоўку лекаў скрыначкі з ружанцам, абразікам Езуса Міласэрнага і інструкцыяй па выкарыстанні “медыцынскага сродку”. У ёй падкрэсліваецца, што “Мізэрыкардзін” – гэта духоўны лек, які спрыяе павелічэнню міласэрнасці ў душы. Яна прыходзіць праз сардэчны спакой, радасць і жаданне распаўсюджваць дабро, а эфектыўнасць “леку” гарантававана словамі самаго Езуса. Папа Францішак, заклікаў вернікаў карыстацца імі, бо гэта "духоўная дапамога для нашай душы і ў распаўсюджванні любові, прабачэння і братэрства".

Сродак неабходна выкарыстоўваць пры жаданні сустрэць Божую міласэрнасць ці навярнуцца з грахоў, пры адчуванні патрэбы ў дапамозе перад абліччам цяжкіх сітуацый, калі не хапае сілаў для барацьбы са спакусамі ці адвагі, каб прабачыць бліжняму, калі існуе жаданне міласэрнасці для паміраючага ці імкненне падзякаваць Богу за атрыманыя ласкі.

Ужываць “лекі” неабходна прынамсі адзін раз у дзень. Але ў залежнасці ад сітуацыі дазваляецца і больш. Духоўны сродак падыходзіць, як дзецям, так і дарослым. Перад “ужываннем” неабходна знайсці ціхае месца, напрыклад пакой ці касцёл, укленчыць, супакоіцца, паглядзець на абраз Езуса Міласэрнага, зрабіць знак крыжа і сказаць: “Езу, давяраю Табе”. Затым адмовіць каронку да Божай Міласэрнасці. У інструкцыі дакладна прапісана, як гэта зрабіць. Адзначаецца, што “лек” не мае супрацьпаказанняў, можа ўжывацца з іншымі малітвамі, а звароты да святых, толькі ўмацоўваюць яго эфектыўнасць.

Ініцыятарам акцыі з’яўляецца Апостальскі элемазінарый арцыбіскуп Конрад Краеўскі. Упакоўкі з “Мізэрыкардзінам” раздаваліся валанцёрамі – супрацоўнікамі ватыканскіх устаноў і членамі іх сем’яў. Скрыначкі былі зроблены ў чатырох варыянтах: на італьянскай, іспанскай, англійскай і польскай мовах.








All the contents on this site are copyrighted ©.