2013-11-17 11:05:39

Кардынал Долан пра “эфект Францішка” у ЗША


RealAudioMP3 “Эфект Францішка” адчуваецца ў ЗША, адзначыў арцыбіскуп Нью-Ёрка кардынал Цімаці Долан у інтэрв’ю “СBS News”. Паводле іерарха, які быў удзельнікам апошняга канклаву, яму даводзіцца бачыць плёны дзейнасці Папы і аднаўлення Касцёла ў самых розных сітуацыях. “Я не магу прайсці па-майму любімаму Нью-Ёрку, каб не сустрэць людзей, якія б казалі: “Дзякуй за папу Францішка. Вы зрабілі добрую працу. Мы яго любім”. Кардынал Долан падзяліўся, што многія амерыканскія святары яму апавядаюць пра павелічэнне колькасці вернікаў на нядзельных св. Імшах і чэргах у канфесіяналы. Расце колькасць пытанняў аб каталіцкай веры, а таксама павелічваюцца ахвяраванні на Касцёл, расказаў арцыбіскуп Нью-Ёрка.








All the contents on this site are copyrighted ©.