2013-11-15 14:31:29

“Cor Unum” перадала ад імя Папы сродкі на дапамогу філіпінцам


RealAudioMP3 Апостальская Сталіца перадала 150 тыс. долараў на дапамогу пацярпелым у выніку тайфуна, які абрынуўся на Філіпіны і акрамя шматлікіх разбурэнняў ўнёс больш за 3,5 тыс. чалавечых жыццяў. Паводле падсакратара Папскай рады “Cor Unum” кс. прэлата Сэгундо Тэада Муназа, гаворка ідзе пра знак блізкасці Святога Айца і ўсяго Паўсюднага Касцёла да людзей, якія пакутуюць ад наступстваў катаклізма. Святар расказаў, што салідарнасць з насельніцтвам Філіпін праяўляюць многія мясцовыя Касцёлы і нацыянальныя аддзяленні каталіцкай дабрачыннай арганізацыі “Caritas”, збіраючы вялікія сумы грошай. Кс. Муназ адзначыў, што гэта звычайная практыка Касцёла перад абліччам цяжкіх сітуацый у якія трапляюць людзі ў розных кутках свету. Ён падзяліўся, што напрыклад, у якасці дапамогі сірыйскаму народу, які на працягу двух з паловай гадоў пакутуе ад грамадзянскай вайны, Касцёлам было сабрана і перададдзена больш за 80 млн. еўра.

Паводле кс. Муназа, каб падтрымаць ахвяраў тайфуна, у Філіпіны накіруецца старшыня Папскай рады “Cor Unum” кардынал Рабэр Сара з некаторымі сваімі супрацоўнікамі. Ён асабіста пазнаёміцца з працай, якая здзейсняецца на карысць насельніцтва краіны і выразіць блізкасць і патрымку Святога Айца.

У той час, як міжнародная супольнасць мабілізавалася на дапамогу філіпінскаму народу, арцыбіскуп Манілы кардынал Луіс Антоніа Тагле абвясціў 16 лістапада 2013 г. Днём малітвы і посту у інтэнцыі ахвяраў стыхіі. Ён запэўніў, што яны не застануцца ў адзіноце перад абліччам сваіх праблем і заклікаў вернікаў памятаць пра бліжніх, суцяшаючы і дапамагаючы ім.








All the contents on this site are copyrighted ©.