2013-11-15 18:10:40

Францішак удзяліў біскупскае пасвячэнне


RealAudioMP3 15 лістапад 2013 г. папа Францішак удзяліў біскупскую сакру іспанскаму прэсбітэру Фернанда Вэргезу Альзаге, якога 30 жніўня 2013 г. прызначыў на пасаду Генеральнага сакратара Губернатарата Дзяржавы Ватыкан. 68-гадовы член кангрэгацыі Легіянераў Хрыста працуе ў структурах Рымскай курыі з 1972 г. Ён быў супрацоўнікам Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця, Папскай рады па справах свецкіх і кіраўніком інтэрнэт-службы Апостальскай Сталіцы. З 2008 г. з’яўляецца кіраўніком Дырэкцыі тэлекамунікацый Ватыкана. Папа Францішак ўзначаліў Эўхарыстыю ў базыліцы св. Пятра, нягледзячы на невялікую прастуду, з прычыны якой быў вымушаны адмяніць некалькі сустрэч у Доме св. Марты раніцай 15 лістапада. У сваёй гаміліі ён падзякаваў біскупу Альзаге за “служэнне пакорнае і маўклівае, служэнне сына і брата” на карысць Касцёла. “Біскупства – гэта назва служэння, а не пашаны, таму што ад біскупа больш патрабуецца служыць, чым панаваць, згодна з запаведзю Настаўніка: “большы сярод вас няхай будзе як меншы, а правадыр – як слуга”, - нагадаў Святы Айцец.

Францішак пажадаў новаму біскупу нястомна абвяшчаць Евангелле і праз малітву і ахвяру дасягнуць поўні святасці Хрыстовай. “У Касцёле, табе давераным, будзь верным абаронцам і распарадчыкам таямніц Хрыстовых. Асаблівым чынам, табе давераны душпастрыскі клопат над працуючымі ў Ватыкане. Будзь ім айцом і братам, з сапраўднай любоўю і пяшчотай”, - заклікаў Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.