2013-11-14 09:56:36

Папа Францішак узначаліў рэйтынг самых згадваных імён у інтэрнэце


RealAudioMP3 Новы глабальны аналіз выявіў, што папа Францішак узначаліў спіс самых згадваных імён у інтэрнэце ў 2013 г. Гэта вынікае з 14-га штогадовага даследавання тэхасскай кампаніі “Global Language Monitor”, якая адсочвае актыўнасць у сусветнай сетцы. Рэйтынг дзеліцца на тры катэгорыі: лепшыя словы, лепшыя фразы, імёны, якія найбольш узгадваюць, і засноўваецца на аналізе англамоўных блогаў, сацыяльных медыя і 275 тыс. электронных і інтэрнэт-СМІ.

У сёлетнім даследаванні “Monitor” выявіў, што Францішак упэўнена заняў першае месца ў спісе асоб, якіх набольш абмяркоўваюць, толькі затым ідуць рэформа аховы здароўя Абамы, Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША, Эдвард Сноўдэн і Кейт Мідлтан.







All the contents on this site are copyrighted ©.