2013-11-14 11:28:13

Генерал капуцынаў: візіт Папы ў Асізі стаў урокам для францішканаў


RealAudioMP3 Папа Францішак жадае Касцёла, які не баіцца “запэцкаць рукі і на самой справе быць з беднымі”, лічыць генеральны настаяцель Ордэну Меншых Братоў Капуцынаў а. Маўра Ёры. Кіраўнік 11-тысячнай манаскай супольнасці адзначае пры гэтым, што паходзячы з Аргентыны Пантыфік абвяшчае тое ж пасланне, што і яго папярэднік Бэнэдыкт XVI. Калі Святы Айцец быў яшчэ арцыбіскупам Буэнас-Айрэса, а. Ёры быў уражаны яго простым стылем жыцця. Візіт Папы ў Асізі законнік назваў “урокам” для францішканаў. Там ён прадэманстраваў, што беднасць не з’яўляецца чымсьці “абстрактным”. “Мы не жывём бедна”, “але стараемся жыць простым жыццём, салідарна з беднымі”, прызнаўся генеральны настаяцель капуцынаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.