2013-11-13 11:39:52

Францішак заклікаў маліцца за ахвяр насілля ў Сірыі і пацярпелых ад тайфуну на Філіпінах


RealAudioMP3 На заканчэнне агульнай аўдыенцыі 13 лістапада 2013 г. Францішак заклікаў да малітвы за ахвяр насілля ў Сірыі і і пацярпелых ад тайфуну на Філіпінах. Папа адзначыў, што “з вялікім болем” прыняў навіну аб трагедыі ў Дамаске, дзе 11 лістапада 2013 г. падчас мінамётнага абстрэлу загінулі дзеці, якія вярталіся са школы і шафёр школьнага аўтобуса, многія атрымалі раненні. “Памолімся, каб такія трагедыі больш не здараліся!”, - заклікаў Святы Айцец. Таксама ён запрасіў да малітвы і аб’яднання намаганняў для дапамогі “братам і сёстрам з Філіпінаў”, якія пацярпелі ад моцнага тайфуна. Пантыфік заклікаў кожнага прыняць удзел у гэтым змаганні за жыццё.







All the contents on this site are copyrighted ©.