2013-11-13 09:35:01

Папа Францішак і Мітрапаліт Іларыён абмеркавалі пытанні праваслаўна-каталіцкіх адносін


RealAudioMP3 Становішча хрысціян Блізкага Усходу стала адной з тэм сустрэчы папы Францішка з Мітрапалітам Іларыёнам 12 лістапада 2013 г. у Ватыкане. Была адзначана неабходнасць кансалідаваных дзеянняў Цэркваў для абароны хрысціян у Сірыі. Старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату падзякаваў Пантыфіку за намаганні ў гэтай справе. Суразмоўцы падкрэслілі таксама, што адным са значных напрамкаў узаемадзеяння Маскоўскага Патрыярхату і Святога Пасаду з’яўляецца сумеснае адстойванне традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, якія ў апошнія гады падвяргаюцца перагляду з боку прыхільнікаў секулярнай ідэалогіі. У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны розныя пытанні праваслаўна-каталіцкіх адносін, паведамляецца на сайце Аддзела знешніх царкоўных сувязяў. Мітрапаліт Іларыён перадаў Святому Айцу прывітанне і добрыя пажаданні ад Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.

Гэта была другая сустрэча Папы з праваслаўным іерархам падчас цяперашняга пантыфікату. 20 сакавіка 2013 г., на другі дзень пасля сваёй інаўгурацыі, папа Францішак прыняў Мітрапаліта Іларыёна ў Апостальскім палацы.







All the contents on this site are copyrighted ©.