2013-11-12 09:49:54

Папа Францішак сустрэўся з Мітрапалітам Іларыёнам


RealAudioMP3 Святы Айцец сустрэўся 12 лістапада 2013 г. з Мітрапалітам Валакаламскім Іларыёнам, кіраўніком Аддзелу знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату. Сустрэча прайшла ў 10.30 паводле рымскага часу ў Доме св. Марты, дзе знаходзіцца рэзідэнцыя Пантыфіка. Трэба адзначыць, што дэлегацыя Маскоўскага Патрыярхату размясцілася таксама там. Папа Францішак ўжо сустракаўся з Мітрапалітам Іларыёнам 20 сакавіка 2013 г., на другі дзень пасля сваёй інаўгурацыі. Тады была выказана надзея на тое, што падчас новага пантыфікату “будуць замацаваны тыя добрыя зрухі, якія намеціліся ва ўзаемаадносінах паміж Рускай Праваслаўнай Царквой і Каталіцкім Касцёлам”. Мітрапаліт Іларыён неаднойчы заяўляў, што Маскоўскі Патрыярхат надае вялікае значэнне развіццю адносін з Каталіцкім Касцёлам, у прыватнасці, у сферы сацыяльнага служэння, дапамогі бедным і абяздоленым, у справе абароны пераследаваных.







All the contents on this site are copyrighted ©.