2013-11-11 12:28:06

Святы Айцец: грэшнікі, але не сапсутыя


RealAudioMP3 Хто не чыніць пакаяння і “робіць выгляд, што з’яўляецца хрысціянінам”, прыносіць боль Касцёлу, заявіў Папа падчас гаміліі на ранішняй св. Імшы 11 лістапада 2013 г. Францішак пацвердзіў, што кожны павінен казаць аб сваёй грэшнасці, але, у той жа час, не станавіцца “сапсутым”. Хто з’яўляецца мецэнатам Касцёла, але крадзе ў дзяржавы, дадаў ён, з’яўляецца чалавекам “няправедным”, які вядзе “падвойнае жыццё”. Менавіта пра такіх Езус казаў: “Лепш было б таму, каб павесілі яму на шыю млынавы камень і кінулі яго ў мора, чым калі б стаў ён прычынаю падзення аднога з гэтых малых” (Лк 17, 2). Там, “дзе ёсць падман, няма Духа Божага”, падкрэсліў Пантыфік, і гэта, паводле яго, “розніца паміж грэшным і сапсутым” – грэшнік каецца, а сапсуты робіць выгляд добрага хрысціяніна, ён не ведае, што такое пакора.

Папа Францішак заклікаў сабраных у капліцы Дому св. Марты прасіць Святога Духа аб ласку “прызнаваць сябе грэшнікамі”. Гэта, паводле яго, дапаможа кожныму не стаць сапсутым.







All the contents on this site are copyrighted ©.