2013-11-11 12:45:37

Папа спачувае ў сувязі са смерцю кардынала Барталучы


RealAudioMP3 Святы Айцец выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю кардынала Даменіка Барталучы. Пантыфік назваў памерлага 11 лістапада 2013 г. іерарха “дарагім і паважаным святаром, вядомым кампазітарам і музыкантам”. Пурпурат служыў духоўнай музыцы, якая “нараджаецца з веры і выказвае веру”. “Узгадваю з жывой удзячнасцю яго плённае служэнне ў якасці дырэктара Сікстынскай капэлы”, - напісаў папа Францішак у сваёй спачувальнай тэлеграме. Пантыфік адзначыў, што будзе ўзносіць малітвы, каб Пан прыняў “свайго шчодрага слугу” у “вечную хвалу і супакой”.







All the contents on this site are copyrighted ©.