Пантыфік фінансава дапамог пацярпелым ад тайфуну на Філіпінах
Пантыфік, праз пасрэдніцтва
Папскай рады “Cor Unum”, вырашыў накіраваць суму ў памеры 150 тыс. амерыканскіх долараў
на дапамогу пацярпелым ад наступстваў тайфуну “Хайян”, які абрынуўся некалькі дзён
таму на Філіпіны. Гэта сума, гаворыцца ў паведамленні Папскай рады, будзе распаўсюджана
праз мясцовы Касцёл сярод найбольш пацярпелых ад стыхійнага бедства. Таксама сродкі
будуць выкарыстаны для садзейнічання ратавальным мерапрыемствам і дапамогі на карысць
перасяленцаў. Гэта сума стане “першым і неадкладным” выразам пачуцця “духоўнай блізкасці
і бацькоўскай падтрымкі” папы Францішка да людзей на тэрыторыях, спустошаных тайфунам,
гаворыцца ў паведамленні Папскай рады “Cor Unum”.