2013-11-10 13:54:33

Пантыфік маліўся за ахвяр стыхійнага бедства на Філіпінах


RealAudioMP3 Папа маліўся 10 лістапада 2013 г. за ахвяр стыхійнага бедства на Філіпінах. Пасля малітвы “Анёл Панскі” ён запрасіў сабраных на ватыканскай плошчы разам прамовіць “Вітай марыя” і выказаў сваю блізкасць да філіпінцаў, “якія моцна пацярпелі ад страшнага тайфуну”. Таксама ў тэлеграме на імя Прэзідэнта Філіпін Святы Айцец выказаў сваю “шчырую салідарнасць” з усімі пацярпелымі, асабліва тымі, “хто аплаквае страту сваіх блізкіх” і тымі, “хто страціў свае дамы”. У тэлеграме за подпісам Дзяржсакратара Яго Святасці Папы арцыбіскупа Пьетра Параліна гаворыцца, што Пантыфік кіруе сваю падтрымку грамадзянскім уладам і ратавальным службам, якія дапамагаюць пацярпелым ад тайфуну.

Ахвярамі разбуральнага тайфуну “Хайян” на філіпінскім востраве Лейтэ, па апошніх дадзеных, сталі каля 10 тыс. чалавек.







All the contents on this site are copyrighted ©.