2013-11-07 14:35:27

Папа сустрэнецца з Прэзідэнтам Расіі


RealAudioMP3 25 лістапада 2013 г. папа Францішак прыме на аўдыенцыі Прэзідэнта Расійскай Фэдэрацыі Уладзіміра Пуціна, паведаміў 7 лістапада 2013 г. кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Гэта будзе другая сустрэча расійскага палітыка з Пантыфікам. Да гэтага, 13 сакавіка 2007 г., ён сустракаўся з папам Бэнэдыктам XVI. Падчас сустрэчы пяць гадоў таму адзначаліся “сардэчныя адносіны, якія існуюць паміж Апостальскай Сталіцай і Расійскай Федэрацыяй”, а таксама ўзаемнае жаданне паглыбляць іх, асабліва праз ініцыятывы “культурнага характару”. Бэнэдыкт XVI і Уладзімір Пуцін абмяркоўвалі адносіны паміж Праваслаўнай Царквой і Каталіцкім Касцёлам, міжнародныя пытанні з асаблівай увагай да Блізкага Усходу, праблемы экстрэмізма і неталерантнасці. Было выказана згоднае меркаванне адносна неабходнасці спрыяння мірнаму вырашэнню канфліктаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.