2013-11-07 12:11:23

Папа звярнуў увагу французскіх біскупаў на фармацыю святароў


RealAudioMP3 Святы Айцец лічыць, што Касцёл у Францыі павінен прыкласці ўсе намаганні для падрыхтоўкі будучых пакаленняў святароў. Паводле Папы, яны павінны быць, перш за ўсё, “людзьмі веры, глыбока адданымі Хрысту”, якія не будуць баяцца “ісці да людзей, што яшчэ не ведаюць Езуса Хрыста”. Пантыфік накіраваў сваё пасланне французскаму епіскапату, які 5-10 лістапада 2013 г. сустракаецца на сваім пленарным пасяджэнні ў Лурдзе. Францішак заклікаў мясцовы Касцёл уносіць уклад у “асноўныя сацыяльныя пытанні”, якія стаяць перад французскім грамадствам, і ў першую чаргу служыць людзям, асабліва найбольш забытым сучаснікамі. Каб выканаць гэту місію, нагадаў Святы Айцец, трэба знаходзіцца ў пастаянным кантакце з Хрыстом.

Пантыфік падкрэсліў, што пленарная асамблея епіскапату дэманструе “калегіяльнае практыкаванне біскупскага служэння” і “еднасць з Біскупам Рыма”, “а таксама клопат пра сусветную місію Касцёла, што павінна быць у цэнтры інтарэсаў кожнага паслядоўніка Хрыста”.







All the contents on this site are copyrighted ©.