На заканчэнне агульнай
аўдыенцыі 6 лістапада 2013 г. папа Францішак звярнуўся да вернікаў з асаблівай просьбай
– памаліцца за хворую дзяўчынку, якую сустрэў па дарозе на плошчу св. Пятра. Пантыфік
расказаў, што паўтарагадовае дзіця, якое клічуць Ноэмі мае “цяжкую хваробу”. “Яе тата
і маці моляцца і просяць Пана аб здароўі для гэтага прыгожага дзіцяці”, - сказаў Папа.
Ён заклікаў “здзейсніць акт любові”. “Мы яе не ведаем, але гэта дзяўчынка ахрышчаная,
яна адна з нас, яна хрысціянка. Учынім акт любові да яе, у цішыні, папросім Пана,
каб дапамог ёй у гэты момант і даў здароўе”, - заклікаў Папа. Пасля моманту цішыні
і малітвы да Маці Божай Францішак падзякаваў вернікам “за гэты акт любові”.