2013-11-06 11:27:49

Пантыфік запаліў факел Сусветнай зімовай Універсіяды


RealAudioMP3 6 лістапада 2013 г. перад пачаткам агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра папа Францішак запаліў факел 26-й Сусветнай зімовай Універсіяды, якая пройдзе ў італьянскім рэгіёне Трэнціна з 11 па 21 снежня. Пасля цырымоніі факел адправіўся ў падарожжа па самых буйных універсітэцкіх цэнтрах Еўропы. Ён наведае Турын, Лазану, Інсбрук і Мюнхен. Факел быў спраектаваны і зроблены калектывам даследчыкаў з Універсітэта Трэнта і сімвалізуе дух абмену і сяброўства. Ён мае высокае і добра бачнае полымя, эрганамічны дызайн, а яго колеры – сіні і зялёны – сімвалізуюць фундаментальныя каштоўнасці: культуру спорта, навуковыя даследаванні і ўвагу да моладзі, гаворыцца ў паведамленні арганізатараў Універсіяды-2013.

Чакаецца, што ў 26-й Сусветнай зімовай Універсіядзе прымуць удзел больш за 3600 спартсменаў і трэнераў з 61 краіны. Летняя Універсіяда праходзіла сёлета ў ліпені ў расійскай Казані.







All the contents on this site are copyrighted ©.