Бацька хворай дзяўчынкі: жэст Святога Айца вяртае нам надзею
Прыняцце 6 лістапада
2013 г. Святым Айцом маленькай Ноэмі і малітва падчас агульнай аўдыенцыі дае бацькам
дзяўчынкі вялікую надзею, сказаў у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё бацька дзіцяці Андрэа
Ш’ярэта. Дзяўчынка 16 месяцаў пакутуе ад спінальнай мышачнай атрафіі – генетычнага
захворвання. Яе 26-гадовы бацька напісаў ліст папе Францішку, падкрэсліўшы, што адзіны
шанец лячэння, гэта выкарыстанне дарослых ствалавых клетак, што не выклікае этычных
пытанняў. Некалькі месяцаў таму ў адной з італьянскіх бальніц гэта тэрапія пачалася.
Па словах бацькоў, яна ўжо прынесла станоўчыя вынікі. Складанасць у тым, што італьянскае
міністэрства аховы здароўя забараніла лячэнне гэтым метадам, паколькі ён не правераны
і можа быць шкодным.
Папа некалькі тыдняў таму патэлефанаваў да бацькоў дзяўчынкі,
а затым скіраваў да іх у Гуардзьягрэле свайго элемазінарыя, арцыбіскупа Конрада Краеўскага.
Затым ён запрасіў сям’ю ў ватыканскі Дом св. Марты, куды яны прыбылі сёння раніцай.
Святы Айцец маліўся з бацькамі Ноэмі, запрасіў іх на абед і вячэру. На сённяшні дзень
дзяўчынка сілкуецца праз зонд. Існуюць шансы, што яна пройдзе лячэнне з дапамогай
ствалавых клетак у Брэшыі, але рашэнне ў гэтай справе павінны прыняць італьянскія
ўлады.