2013-11-04 13:38:29

Папа пра памерлых іерархаў: гэтыя дбайныя пастыры знаходзяцца ў руках Бога


RealAudioMP3 Людзі адданыя свайму пакліканню. Так папа Францішак ахарактарызаваў 9 кардыналаў і 116 біскупаў, якія памерлі на працягу мінулага года. 4 лістапада 2013 г. у ватыканскай базыліцы адбылася Эўхарыстыя, якую ў іх інтэнцыі цэлебраваў Святы Айцец. У сваёй гаміліі ён адзначыў, што надзея хрысціяніна мае прычыны больш глыбокі, чым абмежаванні, якія нам хоча паставіць смерць. Паводле Папы, хрысціянская надзея – непераможная, таму што нават самае горшае зло не можа разарваць сувязь любові паміж Богам і чалавекам. Нават смерць не ў стане зрабіць гэта, бо з’яўляецца брамай да жыцця, а не разбураным мастом, паміж існаваннем і цёмнай і невядомай безданню, лічыць Пантыфік.
“Нават сатанінскія сілы, варожыя чалавеку, застаюцца бессільнымі перад абліччам глыбокай еднасці любові паміж Езусам і тымі, хто прымае Яго ў веры. Гэта рэальнасць вернай любові, якую Бог мае да кожнага з нас, дапамагае са спакоем і сілай ісці штодзённым шляхам, які часам з’яўляецца хуткімі, а часам павольным і складаным. Толькі грэх чалавека можа разарваць гэту сувязь; але нават у такім выпадку Бог заўсёды яго шукае, дасягае, каб аднавіць адзінства, якое працягнецца нават пасля смерці. Больш за тое, адзінства, якое ў апошняй сустрэчы з Айцом дасягне сваёй кульмінацыі”, - сказаў Папа.

Францішак пагадзіўся, што калі паміраюць дарагія і добра вядомыя людзі, у нас узнікаюць пытанні: што застанецца ад іх жыцця, працы і служэння Касцёлу? Паводле Святога Айца, усе яны “у руках Бога”, а “рукі – гэта знак адкрытасці і абароны”, “асабістых адносін павагі і вернасці”.

“Гэтыя дбайныя пастрыры, якія прысвяцілі сваё жыццё служэнню Богу і братам, знаходзяцца ў руках Бога. Усё іхняе – добра захавана і не будзе пашкоджана смерцю. У рухах Бога знаходзяцца іх дні вытканыя з радасцяў і пакутаў, надзей і цяжкасцяў, вернасці Евангеллю і адданасці справе духоўнага і матэрыяльнага збаўлення даверанага ім статку”, - сказаў Папа.

На думку Францішка, Бога цікавіць у першую чаргу любоў і адданасць з якой памерлыя служылі Яму і людзям, а не чалавечыя абмежаванні з якімі трэба змагацца.

“Нават грахі, нашы грахі – у руках Бога; гэтыя рукі міласэрныя, рукі “прабітыя” любоўю. Не выпадкова Езус пажадаў захаваць раны на сваіх руках, каб дазволіць нам адчуць Яго міласэрнасць. У гэтым наша сіла і надзея. Гэта рэальнасць, поўная надзеі з’яўляецца перспектывай апошняга ўваскрашэння, вечнага жыцця, якое накавана “справядлівым”, тым, хто прымае Божае Слова і паслухмяны Яго Духу”, - адзначыў Папа.

Напрыканцы гаміліі Францішак заклікаў сабраных у малітве рыхтавацца да сустрэчы з Богам. “Не ведаем даты, аднак гэта сустрэча будзе”, - сказаў Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.