2013-11-04 15:32:53

Азербайджанскі мусульманскі лідэр запрасіў Папу


RealAudioMP3 Высокі мусульманскі лідэр Азербайджана запрасіў папу Францішка наведаць гэту краіну і выказаў упэўненасць, што падобнае запрашэнне скіруюць таксама дзяржаўныя ўлады. Запрашэнне паступіла ад старшыні Упраўлення мусульман Каўказа шейхульіслама Гаджы Аллахшукюрама Пашазадэ. 4 лістапада 2013 г., падчас сустрэчы з кардыналам Джанфранка Равазі, старшынёй Папскай рады па культуры, які знаходзіцца з візітам у Азербайджане, ён адзначыў, што жадае, каб Пантыфік наведаў гэту краіну і запрасіў яго. “Хутчэй за ўсё запрашэнне паступіць і на дзяржаўным узроўні”, - перадае словы ісламскага лідэра азербайджанскае інфармацыйнае агенцтва “АПА”.

У сваю чаргу кардынал Джанфранка Равазі запрасіў Гаджу Пашазадэ наведаць Ватыкан. Пурпурат адзначыў, што Апостальская Сталіца вельмі зацікаўлена ў гэтым “вельмі важным для двухбаковых адносін” візіце.








All the contents on this site are copyrighted ©.