2013-11-03 13:39:26

Францішак: Бог памятае пра кожнага чалавека і жадае яго навяртання (поўны тэкст)


#Netia_In#http://www.archivioradiovaticana.va/storico/BIE/2013/11/files/audio/ra/00398080.RM#Netia_Fn# Аб міласэрнасці Бога, які чакае на тое, каб ўбачыць у чалавеку нават найменшы знак навяртання, гаварыў папа Францішак у разважанні перад малітвай Анёл Панскі у нядзелю 3 лістапада 2013 г. Пантыфік адзначыў, што Бог памятае пра ўсіх і не забывае нікога з тых, якіх Ён стварыў. На канец Святы Айцец заклікаў вернікаў пераадолець ілжывы сорам і памятаць, што Хрыстус заўсёды чакае на іх і гатовы ім прабачыць грахі. Дарагія браты і сёстры, добры дзень,- сказаў Папа да прысутных вернікаў і пілігрымаў.- Старонка з Евангелля паводле Лукі сённяшняй нядзелі паказвае нам Езуса, які на сваім шляху ў Ерусалім увайшоў у горад Ерыхон. Гэта апошні этап падарожжа, якое ўвасабляе ў сабе сэнс усяго жыцця Хрыста, якое прысвечана пошуку і збаўленню авечак, што загінулі ў доме Ізраіля. Але чым больш падарожжа набліжаецца да сваёй мэты, усё больш заціскаецца круг варожасці вакол Езуса. Але яшчэ ў Ерыхоне адбываецца адна з самых радасных падзей, аб якой расказвае святы Лука: навяртанне Закхея. Гэты чалавек быў страчанай авечкай, якім пагарджалі і які быў адлучаным”,таму што быў мытнікам, больш таго - кіраўніком мытнікаў гэтага горада, сябрам ненавісных рымскіх акупантаў, злодзеем і эксплуататарам. Незвычайная постаць, ці не так?


Не маючы магчымасці наблізіцца да Езуса, верагодна з-за сваёй дрэннай рэпутацыі і будучы малога росту, Закхей залез на смакоўніцу, каб убачыць Настаўніка, Які павінен быў там праходзіць. Гэты знешні жэст, трохі смешны, паказвае аднак ўнутраны акт чалавека, які шукае магчымасці ўзвысіцца над натоўпам, каб мець кантакт з Езусам. Сам Закхей не ведае глыбокага сэнсу свайго жэсту; нават не мае надзеі, што можа быць пераадолена адлегласць, якая яго аддзяляе ад Пана; аднак хоча ўбачыць Хрыста, які павінен праходзіць. І Езус, калі наблізіўся да гэтага дрэва, назваў яго па імені: Закхей, хутчэй спускайся, бо сёння мне трэба быць у тваім доме (Лк 19,5). Гэты чалавек малога росту, якога адкінулі ўсе і які быў далёкім ад Езуса, быццам бы згублены ў ананімнасці. Але Езус яго кліча, і гэтае імяадкрываецца: ў мовах тамашніх народаў яно мае значэнне, поўнае алюзій: бо Закхей на самой справе азначае Бог памятае”.


І Езус ідзе да дому Закхея, чым выклікае крытыку з боку шматлікіх жыхароў Ерыхона. Бо таксама і ў той час было многа пляткарства. І людзі пыталіся: як гэта магчыма? Нягледзячы на тое, што ў горадзе было шмат добрых людзей, Ён затрымліваецца менавіта ў доме гэтага мытніка? Так, таму, што ён быў загінуўшым; і Езус кажа: Сёння прыйшло збаўленне ў дом гэты, таму што і ён сын Абрагама (Лк 19,9). У дом Закхея з таго дня, увайшла радасць, увайшоў Езус.


Няма такой прафесіі ці сацыяльнага статусу, няма ні граху ні злачынства любога роду, якія маглі б быць сцерці з памяці і з сэрца Бога адно з Яго дзяцей. Бог памятае, не забываецца пра нікога з тых, якіх стварыў. Ён Айцец, які заўсёды чакае чуйна і з любоўю, каб заўважыць адраджэнне ў сэрцы сына жадання павароту дадому. І калі убачыць гэтае жаданне, нават калі яно толькі намечана,часта толькі несвядомае, Ён неадкладна пры ім, і са сваім прабачэннем робіць чалавеку лягчэйшым шлях навяртання і павароту. Паглядзім сёння на Закхея, які залез на дрэва: ён смешны, але зрабіў жэст збаўлення. Я кажу табе: калі нешта цяжыць на тваім сумленні, калі ты саромеешся сваіх здзейсненых учынкаў, затрымайся на некаторы час, не бойся, падумай, што Хтосьці цябе чакае, бо Ён ніколі не перастаў пра цябе памятаць, думаць пра цябе. Гэта твой Айцец, Пан, гэта Езус, які чакае цябе. Так, як Закхей, залезем на дрэва, каб атрымаць прабачэнне. Запэўніваю цябе, што не будзеш расчараваны. Езус міласэрны і нястомна прабачае! Добра памятайце пра гэта. такі Езус!


Браты і сёстры, дазволім таксама і мы, каб Езус звяртаўся да нас па імені! У глыбіні сэрца слухайма Яго голасу, які кажа нам: сёння мне трэба быць у тваім доме, гэта значыць у вашым жыцці. І прымем Яго з радасцю: Ён можа нас змяніць, можа ператварыць нашае каменнае сэрца ў чалавечае сэрца , можа вызваліць нас з эгаізму і зрабіць наша жыццё дарам любові. Езус можа гэта чыніць. Дазволім, каб Ён глядзеў на нас, - сказаў Папа.


Пасля малітвы “Анёл Панскі” Пантыфік прывітаў прысутных на плошчы св. Пятра, асаблівым чынам вернікаў з Лівана і са сталіцы Іспаніі - Мадрыду, а таксама шматлікіх італьянсікх пілігрымаў.

Я. Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.