2013-11-02 11:44:07

Ізраільскі дыпламат: Францішак не баіцца кантактаў з яўрэямі


RealAudioMP3 Былы пасол Ізраіля пры Святым Пасадзе Мардэхай Леві высока ацаніў сяброўскія адносіны папы Францішка да яўрэяў і заклікаў апошніх да актывізацыі дыялогу з хрысціянамі. Вынікі паўгадовага пантыфікату здаюцца з яўрэйскага пункту гледжання часам “занадта добрымі, каб быць праўдай”, напісаў іранізуючы Леві на старонках публікаванага ў Берліне штотыднёвіка “Jüdische Allgemeine”. У той жа час, ён не паддае ніякаму сумневу добрыя намеры папы Францішка, які дэманструе, што “не баіцца кантактаў з яўрэямі”.

Больш за тое, Пантыфік ставіць перад яўрэямі задачу, “якая не была вырашана да гэтага часу”. “Большасць нашых братоў у веры” закрытыя да сённяшняга дня на інтэнсіфікацыю дыялогу, напісаў Леві, гаворачы пра вызнаўцаў юдаізму. Гэта, на яго думку, з’яўляецца вынікам “пэўнага самаўзвышэння”, а таксама відавочнага страху. У той час, як хрысціяне шырока ўдзельнічаюць у міжрэлігійным дыялогу, яўрэйскія партнёры не адказваюць узаемнасцю на гэту прапанову. Фрэнцішак – гэта “заўзяты прадстаўнік тэндэнцыі прымірэння, якая была закладзена на ІІ Ватыканскім Саборы”, лічыць ізраільскі дыпламат.

На думку Леві, шматлікія яўрэі выступаюць супраць гэтай тэндэнцыі “з-за страху перад кантактам з гістарычнай магчымасцю ўдзелу ў плённым дыялогу, каб, нарэшце, пачаць новую главу ў юдэйска-хрысціянскіх стасунках”. Яны ўсё яшчэ баяцца падвергнуцца “місіянізацыі”. Такія страхі Мардэхай Леві назваў неабгрунтаванымі і спаслаўся на саборную дэкларацыю “Nostra Aetate” пра адносіны Каталіцкага Касцёла да нехрысціянскіх рэлігій.







All the contents on this site are copyrighted ©.