2013-10-31 13:58:42

Папа абвесціць новых кардыналаў


RealAudioMP3 У лютым 2014 г. у Ватыкане пройдзе шэраг важных сустрэч. 22 лютага, з нагоды свята базылікі св. Пятра, папа Францішак надасць кардынальскую годнасць некаторым іерархам. Ён зробіць гэта падчас кансісторыя, аб правядзенні якога яшчэ на пачатку кастрычніка паінфармаваў членаў Рады кардыналаў для дапамогі Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам і Пастаяннай Рады Сінода Біскупаў. Францішак вырашыў загадзя папярэдзіць аб рашэнні склікаць кансісторый, каб была магчымасць запланаваць іншыя сустрэчы з удзелам кардыналаў з розных частак свету. Паводле кіраўніка Залы Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кансісторыю будзе папярэднічаць сустрэча Калегіі кардыналаў. Апрача таго, на 17-18 лютага запланавана трэцяя сустрэча Рады кардыналаў для дапамогі Папе ў кіраванні Касцёлам, а 24-25 лютага пройдзе сустрэча членаў Пастаяннай Рады Сінода Біскупаў.

Таксама ў лютым 2014 г. Францішак плануе сустрэцца з Радай кардыналаў па эканамічных і арганізацыйных пытаннях Апостальскай Сталіцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.