2013-10-30 11:26:52

Святы Айцец заклікаў да малітвы за іракскі народ


RealAudioMP3 На заканчэнне агульнай аўдыенцыі 30 кастрычніка 2013 г. папа Францішак звярнуўся з заклікам аб малітве за іракскі народ, які штодзённа пакутуе ад насілля, каб “знайшоў шлях да прымірэння, супакою, адзінства і стабільнасці”. Сёння адбудзецца сустрэча Пантыфіка з лідэрамі шыіцкай, суніцкай, хрысціянскай, езідскай і сабіянскай супольнасцяў Іраку, якія, паводле Святога Айца “складаюць багацце краіны”. Рэлігійных лідэраў суправаджае кардынал Жан-Луі Таран, старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу. 29-30 кастрычніка 2013 г. яны прымалі ўдзел у міжрэйлігійнай сустрэчы ў Ватыкане.








All the contents on this site are copyrighted ©.