2013-10-30 11:41:56

Балівійскі кардынал трапіў у шпіталь з крывацёкам


RealAudioMP3 Балівійскі кардынал Хуліа Тэррасас Сандаваль быў шпіталізаваны з-за крывацёкаў у стрававальным тракце. Арцыбіскуп Санта-Крус трапіў у адну з прыватных клінік у нядзелю ўвечары. Па словах медыкаў, іерарх страціў на працягу трох дзён больш за літр крыві. Далейшыя даследаванні павінны высветліць, ці існуе неабходнасць аперацыі. Прэс-сакратар архідыяйцэзіі Эрвін Базан паведаміў мясцовай газеце “El Deber”, што кардынал знаходзіцца ў стабільным стане і поўнай свядомасці.

У кастрычніку 2012 г. іерарх ужо праходзіў лячэнне пасля падобных сімптомаў. Затым стан яго здароўя быў стабільным, але абвастрэнне было выклікана сардэчнымі захворваннямі і дыябетам. Таксама пасля канклаву ў сакавіку 2013 г. кардынал праходзіў лячэнне ў Італіі, ён правёў некалькі дзён ў бальніцы Бергамо.

Іерарх узначальвае архідыяцэзію Санта-Крус-дэ-ла-Сьера з 1991 г. З 2001 г. з’яўляецца кардыналам. Да лістапада 2012 г. быў старшынёй Канферэнцыі Біскупаў Балівіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.