2013-10-28 12:55:26

Папа да супрацоўнікаў Ватыканскага тэлецэнтра: быць прафесіяналамі на службе Касцёлу


RealAudioMP3 “Граць як каманда” і быць “прафесіяналамі на службе Касцёлу” заклікаў папа Францішак супрацоўнікаў Ватыканскага тэлевізійнага цэнтра, якіх прыняў на аўдыенцыі 28 кастрычніка 2013 г. з нагоды 30-годдзя дзейнасці гэтай установы. Паводле Святога Айца, эфектыўнасць камунікацыі шмат у чым залежыць ад злучанасці паміж людзьмі, уключанымі ў працу, ад “адзінства інтэнцый і сіл”. “Мы ўсе ведаем, што гэта не проста, але калі вы будзеце дапамагаць адно аднаму быць камандай, усё стане лягчэй, а перш за ўсё, стыль вашай працы будзе сведчаннем адзінтва”, - сказаў ён. Акрамя таго, Францішак падкрэсліў, што праца супрацоўнікаў Ватыканскага тэлецэнтра знаходзіцца на высокім узроўні і “такой павінна быць”. “Але прафесіяналізмам для вас няхай заўсёды будзе служэнне Касцёлу, ва ўсім: у здымачным працэсе, рэжысуры, рэдактарскім адборы, кіраванні... Усё павінна здзяйсняцца ў стылі і перспектыве Касцёла і Апостальскай Сталіцы. Неабходна, каб камунікацыя Ватыканскага тэлевізійнага цэнтра была здольнай разліваць на гледачоў, вернікаў і “дыстанцыраваных”, водар надзеі Евангелля”, - сказаў Святы Айцец.

“Вялікі шлях быў пройдзены за гэтыя тры дзесяцігоддзі дзейнасці, падзякуем Пану!”, - заклікаў Святы Айцец і дадаў, што зараз “адкрываюцца новыя тэхналагічныя выклікі”, ад якіх нельга ўхіляцца, каб прытрымлівацца “евангельскай перспектывы на гэтага кшталту глабальнай аўтастрадзе камунікацыі”. Францішак падзякаваў супрацоўнікам тэлецэнтра “за прафесіяналізм, прызнаны ва ўсім свеце”, а таксама адкратасць і разважлівасць, з якой штодзённа яго суправаджаюць.








All the contents on this site are copyrighted ©.