2013-10-26 15:45:39

Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Панамы


RealAudioMP3 26 кастрычніка папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Рэспублікі Панама Рыкарда Марцінэлі, які затым сустрэўся з сакратаром па адносінах з дзяржавамі Святога Пасаду арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці. Падчас сардэчных размоў абмяркоўвалася актуальная сітуацыя ў краіне і рэгіёне, сацыяльная палітыка, якая праводзіцца ўрадам і праекты на будучыню. Адзначалася старадаўняя хрысціянская традыцыя Панамы, а таксама некаторыя аспекты гісторыі двухбаковых сувязяў, з асаблівай увагай на цяперашнія адносіны паміж Касцёлам і дзяржавай.








All the contents on this site are copyrighted ©.