2013-10-25 15:37:38

Папа сустрэўся з Прэзідэнтам Экватарыяльнай Гвінеі


RealAudioMP3 25 кастрычніка папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Рэспублікі Экватарыяльная Гвінея Тэадора Абіянга Нгема Мбасога, які затым сустрэўся з Сакратаром па адносінах з дзяржавамі арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці. Падчас сардэчнай размовы адзначаўся пазітыўны ўклад Каталіцкага Касцёла на карысць чалавечага, сацыяльнага і культурнага развіцця краіны, асабліва ў адукацыйнай і дабрачыннай сферах, а таксама супрацоўніцтва з дзяржавай з мэтай паляпшэння ўмоваў жыцця насельніцтва. На заканчэнне візіту, Прэзідэнт Экватарыяльнай Гвінеі і Сакратар па адносінах з дзяржавамі, абмяняліся ратыфікавацыйнымі граматамі Пагаднення паміж Апостальскай Сталіцай і Рэспублікай Экватарыяльная Гвінея аб адносінах паміж Каталіцкім Касцёлам і дзяржавай, падпісанага 13 кастрычніка 2012 г.

Пагадненне прызнае юрыдычны статус Каталіцкага Касцёла і яго структур у краіне, а таксама тычыцца пытанняў звязаных з кананічным сужэнствам, месцамі культу, адукацыйнымі ўстановамі, духоўным клопатам ад католіках у бальніцах і турмах. З моманту абмену ратыфікацыйнымі граматамі Пагаднення, якое складаецца з 19 артыкулаў, яно ўвайшло ў сілу.








All the contents on this site are copyrighted ©.