2013-10-25 10:15:51

Папа да новых біскупаў: любіце сваіх святароў, бедных і чувайце над усім статкам


RealAudioMP3 Любіце святароў і дыяканаў, бедных і безабаронных і з любоўю чувайце над усім статкам. З такімі словамі папа Францішак звярнуўся да Апостальскага нунцыя у Гане Жана-Мары Шпайха і кіраўніка Папскай касцёльнай акадэміі Джампьера Гладэра, якім 24 кастрычніка 2013 г. удзяліў біскупскую сакру. Звяртаючыся да іх Папа адзначыў, што біскупы, гэта “абаронцы і распарадчыкі таямніц Хрыстовых”, пакліканыя па прыкладзе Добрага Пастыра служыць Народу Божаму. “Біскупства – гэта назва служэння, а не пашаны... Заўсёды ў служэнні”, - сказаў Пантыфік. Пасля таго, як Папа заклікаў новых біскупаў абвяшчаць Божае слова ў любой сітуацыі, зручнай і незручнай, ён нагадаў пра фундаментальнае значэнне малітвы. “Біскуп, які не моліцца, гэта біскуп “поўдарогі”. А калі не моліцца да Пана прыходзіць да марнасці”, - сказаў ён.

Паводле Святога Айца, біскупскім служэннем павінна заўсёды кіраваць любоў. “Любіце, любіце з бацькоўскай і братэрскай любоўю ўсіх, каго Бог вам даверыць. Перш за ўсё любіце святароў і дыяканаў. Яны вашы паплечнікі, самыя блізкія з блізкіх для вас. Ніколі не прымушайце святароў чакаць аўдыенцыі, адразу адказвайце. Будзьце блізка з імі. Але таксама любіце бедных, безабаронных і тых, хто патрабуе адкрытасці і дапамогі. Майце жывую ўвагу да тых, хто належыць да адзінага статку Хрыста, таму што яны вам былі давераны Панам. Шмат маліцеся за ніх”, - заклікаў Пантыфік.

Ну думку Францішка, біскупы таксама пакліканы “чуваць над статкам” у імя Айца і Сына, і Святога Духа, які ажыўляе Касцёл.








All the contents on this site are copyrighted ©.