2013-10-25 14:35:13

Кс. Ламбардзі перакананы, што новы Дзяржсакратар хутка прыступіць да працы


RealAudioMP3 Кс. Ламбардзі выказаў перакананне, што новы Дзяржсакратар хутка прыступіць да выкання сваіх абавязкаў. 25 кастрычніка 2013 г. арцыбіскуп Пьетра Паралін пакінуў аддзяленне гепатабіліярнай хірургіі адной з універсітэцкіх клінік у італьянскай Падуі, пасля невялікай хірургічнай аперацыі, якую перанёс некалькі тыдняў таму. На працягу бліжэйшых дзён ён яшчэ застанецца ў сваім родным Венета, на поўначы Італіі, каб адпачыць і затым, поўным сіл прыступіць да выкання новых адказных абавязкаў. Пра гэта кс. Фэдэрыка Ламбардзі паведаміў адказваючы на пытанні журналістаў адносна стану здароўя бліжэйшага супрацоўніка Святога Айца. “Арцыбіскуп Паралін, з якім я нядаўна размаўляў, удзячны Папе, перш за ўсё, за разуменне, ўвагу і блізкасць, а таксама ўсім тым, хто быў побач і маліўся за яго ”, - сказаў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы.

Арцыбіскуп Пьетра Паралін, да гэтага Апостальскі нунцый у Венесуэле, быў прызначаны на пасаду Дзяржсакратара Яго Святасці Папы 31 жніўня 2013 г. Ён змяніў на гэтай пасадзе кардынала Тарчызіо Бэртонэ, які склаў свае паўнамоцтвы 15 кастрычніка 2013 г. Арцыбіскуп Паралін не змог адразу прыступіць да выканнаня новых абавязкаў па стане здароўя.








All the contents on this site are copyrighted ©.