Сёння мы пазнаёмімся
з чарговым ангельскім пісьменнікам – Даніэлям Дэфо, аўтарам знакамітага рамана «Рабінзон
Круза».
Напэўна цяжка знайсці чалавека, які б не чуў нічога пра Рабінзона Круза
- марака, выкінутага падчас шторму на бязлюдны востраў. Але мала хто ведае, што жыццё
самога аўтара гэтай кнігі нагадвае прыгодніцкі раман. Болей за гэта - арыгінал рамана
пра Рабінзона Круза адлюстроўвае глыбокі духоўны вопыт звароту да Бога, які перажыў
сам аўтар... Так-так, сам англійскі літаратар Даніэль Дэфо. Варта таму ў гэтай перадачы
заняцца яго жыццярысам.
Дэфо – бізнесмен і памфлеціст
Даніэль
нарадзіўся ў 1660 годзе ў сям'і гандляра свечкамі Джэймса Фо. Бацькі хлопца былі перакананымі
пурытанамі. У гады валадарання Карла II ўсе іншадумцы на працягу двух гадоў падвяргаліся
жорсткім ганенням. У памяці Даніэля назаўжды засталіся ўспаміны пра тое, як з надыходам
цемры спадар Фо са сваёй жонкай і трыма дзецьмі непрыкметна выходзілі са свайго дома,
і прабіраліся ў невялікае памяшканне, дзе праходзілі набажэнствы.
Ва ўзросце
трынаццаці гадоў Даніэля паслалі вучыцца ў пурытанскую акадэмію ў Лондане, дзе ён
атрымліваў адукацыю. Аднак, хоць малады чалавек верыў у Бога і шмат ведаў пра Яго,
ён так і не прысвяціў сваё жыццё Богу. Бацькі Даніэля шчыра спадзяваліся, што іх сын
стане яго пурытанским пастырам, але яго больш цікавіў гандаль. Таму ён кінуў вучобу
ў акадэміі і стаў гандляром.
Ва ўзросце дваццаці трох гадоў ён вырашыў распачаць
свой уласны бізнэс. Грошы для гэтага прадпрыемства, у асноўным, належалі яго маладой
жонцы Мэры. Гэта была глыбока веруючая дзяўчына, а яе багаты бацька даў ёй на вяселле
некалькі тысяч фунтаў. О, Даніэль палюбіў гандаль! Не той дробны гандаль, якім займаўся
яго бацька ў сваёй крамай, але буйныя рызыкоўныя здзелкі з імпартнымі таварамі. Гэта
было як раз тое шчасце, пра якое ён марыў.
Аднак кемлівасць у бізнесе не была
адзіным дарам Дэфо. Ён быў таксама майстрам складаць вершы і вялікім авантурыстам.
Даніэль складае памфлеты на рэлігійна-палітычныя тэмы, якія робяцца вельмі папулярнымі.
З часам ён стаў вядомай фігурай у арыстакратычных колах. Ён стаў усё менш надаваць
увагі сваёй вялікай сям'і, любіў катацца на сваім выдатным вараным жарабцы, і імкнуўся
бавіць час у шляхетным таварыстве.
Дэфо – палітык і інтрыгант
Неўзабаве
Дэфо далучыўся да палітычнага руху праціўнікаў караля Якава II і, дзякуючы свайму
літаратурнаму таленту дамогся грамадскага прызнання. Здавалася, яму ўсюды спадарожнічаў
поспех. У 1688 караля Якава II змяніў на троне Вільгельм Орск. Дэфо быў прызнаны лепшым
папулярным публіцыстам і паэтам, яго публічныя выступы сустракаліся апладысментамі,
ён пачаў атрымліваць вялікія прыбыткі ад свайго гандлю, і быў на вяршыні поспеху.
Але нечакана на яго абрынулася катастрофа. Спачатку ён пацярпеў некалькі цяжкіх
фінансавых страт з-за няўдалых гандлёвых здзелак. Потым, падчас вайны з Францыяй,
два гандлёвых судна, якія былі нагружаных яго таварамі, трапілі ў рукі ворага. У адно
імгненне адзін з самых гордых людзей Лондана ператварыўся ў бездапаможнага банкрута.
На
шчасце, яго жонка пры дапамозе аднаго сябра змагла сабраць грошай, каб даць яму магчымасць
яшчэ раз заняцца бізнесам, пры ўмове, што ў першую чаргу ён будзе пагашаць даўгі.
Аднак Дэфо неўзабаве зноў кінуўся ў пагоню за дасягненнем сваіх амбіцыйных мэтаў.
Адна з яго кніг была прачытана каралевай Марыяй, і з тых часоў Дэфо стаў пастаянным
госцем каралеўскага двара.
Зноў багаты, Дэфо цалкам аддаўся задавальненням
велікасвецкага жыцця. Не жадаючы чуць папрокі сваёй няшчаснай, абцяжаранай клопатамі
жонкі, ён праводзіў ночы напралёт ў рэстаранах Вест-Энду. Шасцёра яго дзяцей - два
хлопчыкі і чатыры дзяўчынкі - раслі фактычна без бацькі. Мноства памфлетаў і паэм
выйшла з-пад яго пяра. У свае трыццаць гадоў ён лічыўся самым вялікім пісьменнікам
свайго часу. Так праляталі гады...
Заўчасная смерць караля Вільгельма прынесла
шмат пераменаў. Трон атрымала ў спадчыну дачка Якава II, каралева Ганна. Пазбавіўшыся
свайго апекуна, Дэфо апынуўся перад сваімі ворагамі безабаронным. Ён быў дастаўлены
ў Ньюгейтскую турму і прысуджаны да трохразовага пакарання ля ганебнага слупа і да
пажыццёвага зняволення. Перспектыва ганебнага слупа палохала Дэфо, бо гэта было такое
відовішча, якое абуджала ў лонданскіх абывацеляў горшыя інстынкты. Яны асабліва радаваліся,
калі трапляўся які-небудзь франт або «дэндзі», і прыходзілі, узброіўшыся тухлымі яйкамі,
гнілым мясам і конскім гноем.
Але раптам Даніэлю прыйшла ў галаву думка пра
тое, як можна выйсці з гэтага становішча. Розныя аўтары па-рознаму распавядаюць гэтую
гісторыя. Вядома, што Дэфо піша ў турме панфлет, які называецца «Пахвала ганебнаму
слупу», які становіцца моцна папулярным напярэданні яго выхаду да ганебнага слупа.
Гэты панфлетам нібы Дэфо і заваяваў прыхільнасць простых людзей. Іншыя аўтары пішуць,
што паколькі яму было шмат чаго вядома аб брудных справах і падступных інтрыгах вядучых
палітыкаў, то ён напісаў пэўны ліст з пагрозай расказаць каралеве ўсё, што ён ведаў.
Устрывожаныя палітыкі запанікавалі і паабяцалі, што калі ён будзе трымаць свой рот
мацней закрытым, то яны распачнуць меры, каб абараніць яго. Та ці інакш, але ў выніку
да ганебнага слупа Даніэля замест навозу людзі кідалі кветкі. А праз пяць месяцаў
яго новы заступнік, спікер палаты абшчын Роберт Харлі дамогся яго вызвалення і зноў
быў на вышыні...
Ці надоўга? Пра гэта слухайце ў наступнай перадачы, сябры,
а пакуль жадаю добрага вам чытання!