2013-10-23 10:35:48

Папа: ніводная турма не можа быць зачынена настолькі, каб туды не меў доступу Бог


RealAudioMP3 Святы Айцец пераказаў словы падтрымкі ўсім вязням італьянскіх турмаў. “Я малюся за іх, яны блізкія майму сэрцу, прашу Пана і Божую Маці, каб яны паспяхова прайшлі гэты складаны перыяд свайго жыцця”, - сказаў Францішак падчас сустрэчы з італьянскімі турэмнымі капеланамі ў Ватыкане 23 кастрычніка 2013 г. Ніводная камера не можа быць зачынена настолькі, каб туды не меў доступу Бог – Ён там, плача з вязнямі, працуе з імі, спадзяецца з імі, падкрэсліў Пантыфік. Ён прызнаўся, што недахопы ў нас аднолькавыя, і ў тых, хто ў турме, і ў тых, хто на волі, і гэта нас робіць бліжэйшымі адно да аднаго. Францішак адзначыў, што праца турэмнага капелана “вельмі складаная і вельмі важная, паколькі з’яўляецца выразам адной са спраў міласэрнасці і робіць бачнай прысутнасць Пана ў турме, у камеры”. “Вы з’яўляецеся знакам блізкасці Хрыста да гэтых братоў, якія маюць патрэбу ў надзеі”, - сказаў святарам Папа.

Пантыфік запрасіў капеланаў абвяшчаць “справядлівасць надзеі”. “Гэта не ўтопія”, - падкрэсліў ён, гэта можа быць зроблена. “Гэта не лёгка, таму што нашы слабасці паўсюль, таксама д’ябал ёсць усюды, спакусы паўсюль, але заўсёды шукайце яе” – справядлівасць надзеі, заклікаў сабраных у ватыканскай Зале Паўла VI Святы Айцец.







All the contents on this site are copyrighted ©.