2013-10-22 11:07:02

Святы Пасад выступіў у абарону правоў дзіцяці


RealAudioMP3 Святы Пасад звярнуў увагу на правы дзяцей. Пастаянны прадстаўнік Апостальскай Сталіцы пры структурах ААН у Нью-Ёрку, арцыбіскуп Фрэнсіс Чулікат, выступіў на пасяджэнні Трэцяга камітэту ў рамках Генеральнай асамблеі арганізацыі, які займаецца дзіцячай праблематыкай. Самым галоўным правам дзіцяці з’яўляецца яго права на жыццё, звярнуў увагу іерарх і з жалем падкрэсліў высокі ўзровень дзіцячай смяротнасці ў свеце. “Без жыцця, усе іншыя правы, не маюць сэнсу”, - сказаў ён.

На думку ватыканскага дыпламата, міжнародная супольнасць сёння ў сілах ліквідаваць дзіцячую смяротнасць у свеце. І першым фактарам тут, на яго думку, з’яўляецца клопат аб мяцярынскім здароўі. Але гэта мае сэнс толькі тады, “калі яшчэ не народжанаму дзіцяці гарантавана права на жыццё і існаванне”. “Кожнаму дзіцяці ў першую чаргу павінна быць прадастаўлена права на нараджэнне”, больш за тое, яно павінна быць абаронена на роўні з усімі – без дыскрымінацыі па любой прыкмеце, у тым ліку гендэрнай, еўгенічнай або па інваліднасці. Такім чынам, дародавая дыягностыка, якая праводзіцца з мэтай вырашыць, ці будзе дазволена дзіцяці нарадзіцца, не адпавядае міжнароднай Канвенцыі, сказаў арцыбіскуп Чулікат і дадаў: “Ненароджанае дзіцяці з’яўляецца членам нашай чалавечай сям’і і не належыць да нейкай “суб-катэгорыі чалавечых істот”.

Дыпламат звярнуў увагу на права кожнага дзіцяці на адукацыю і ахову здароўя. Прычым, паняцце здароўя тут выходзіць за межы фізічнага і псіхічнага дабрабыту чалавека, а права на адукацыю “уключае ў сябе абавязак прыняцця канкрэтных мер па падтрымцы бацькоў у праве выхоўваць сваіх дзяцей”. Да бацькоў належыць пераважнае права, вышэйшае за права дзяржавы або іншых суб’ектаў, у вызначэнні крытэрыяў адукацыі сваіх дзяцей, асабліва што тычыцца рэлігійнай складаючай, разумення чалавечай сексуальнасці, сужэнства і сям’і.

Арцыбіскуп назваў недапушчальнымі такія з’явы як: гандаль дзецьмі, дзіцячая прастытуцыя і дзіцячая парнаграфія, у прафілактыцы якіх незаменную ролю грае сям’я, якая ўяўляе сабой першы ўзровень ахоўнага асяроддзя. Дзяржавы павінны абараняць, падтрымліваць і ўмацоўваць сям’ю ў інтарэсах дзіцяці, падкрэсліў арцыбіскуп Чулікат. Ён дадаў, што абарона правоў дзяцей пачынаецца з поўнай павагі да саміх дзяцей на ўсіх этапах іх развіцця.

Дыпламат адзначыў, што Святы Пасад выступае супраць узнікшых каментароў да Канвенцыі па правах дзіцяці, якія фальшыва інтэрпрэтуюць яе палажэнні. Напрыклад, рэкамендацыя ўвесці абавязковую адукацыю да сексуальнага здароўя, якая ўключае ў сябе прапаганду кантрацэпцыі і так званых “бяспечных абортаў” без згоды бацькоў, апекуна або папячыцеля. Аборт не можа разглядацца дзяржавай, як метад планавання сям’і, да такіх не належаць таксама так званыя “інфармацыя і паслугі па сексуальным і рэпрадуктыўным здароўі”. “Ніколі аборт не можа быць “бяспечным”, паколькі ён забівае жыццё дзіцяці і шкодзіць маці”, - падкрэсліў арцыбіскуп Чулікат і
настойліва заклікаў Камітэт перагледзець свае Агульныя каментары ў адпаведнасці з кіруючымі міжнароднымі дакументамі, пачынаючы з самой Канвенцыі па правах дзіцяці, якая пацвярджае права на жыццё, “як да, так і пасля нараджэння”.

Прадстаўнік Святога Пасаду заклікаў міжнародную супольнасць падтрымаць выразныя прынцыпы адной з самых ратыфікаваных у міжнародным праве Канвенцый, тым самым спрыяючы агульнаму дабру кожнага чалавека.







All the contents on this site are copyrighted ©.