2013-10-22 14:55:21

Епіскапы усходняга абраду: бязбожная культура – гэта спосаб адчаю і смерці


RealAudioMP3 Касцёл павінен знаходзіцца ў пастаянным дыялогу з культурамі Еўропы і заўсёды разумець гісторыю як месца для абвяшчэння Евангелля. Гэта было кіруючым прынцыпам чатырохдзённага штогадовага сходу 14-ці Каталіцкіх Цэркваў усходняга абраду ў славацкім Кошыцэ. У сваім выніковым паведамленні, апублікаваным 20 кастрычніка 2013 г., 30 іерархаў адзначылі, што хрысціянства прапануе свету “культуру жыцця”. Еўрапейскае грамадства не можа быць устойлівым, пазбавіўшыся Евангелля Хрыста, як сваіх каранёў. Менавіта яно з’яўляецца гарантам этычных і маральных каштоўнасцяў, справядлівасці і міру сярод людзей. “Пазбаўленая Бога культура” з’яўляецца адным са спосабаў адчаю і смерці. “Мы выступаем за культуру жыцця і надзеі, якая ўключае ў сябе чалавечую асобу ва ўсіх яе аспектах”, - напісалі іерархі і ўдакладнілі, што гаворка ідзе пра братэрства, любоў, сяброўства і салідарнасць, асабліва ў адносінах да бедных, мігрантаў і пакінутых.

Прычыны эканамічнага крызісу, тэрарызму, узброеных канфліктаў, палітычных спрэчак і расізму, з якімі сутыкаецца Еўропа, часта трэба шукаюць на “духоўным узроўні”. Каталіцкія епіскапы ўсходняга абраду пацвердзіць сваю “добрую волю да супрацоўніцтва праз культуру сустрэч і дыялогу, заснаванага на праўдзе, свабодзе, справядлівасці, павазе і талерантнасці”.

На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі Апостальскай Сталіцы: кардынал Ёзэф Томка, прэфект на пенсіі Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў, і арцыбіскуп Кірыл Васіль, сакратар Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў.

Паколькі Кошыцэ быў абвешчаны ў 2013 г. культурнай сталіцай Еўропы, тэма сустрэчы была адпаведнай: “Евангелізацыя культуры”. Яна была сугучнай таксама з юбілеем 1150-годдзя прыбыцця святых Кірыла і Мятода на славянскія землі. Сваю наступную сустрэчу епіскапы ўсходняга абраду правядуць у кастрычніку 2014 г. у Львове. Асамблея супадзе з 25-й гадавінай легалізацыі Грэка-Каталіцкая Царквы ва Украіне.







All the contents on this site are copyrighted ©.