2013-10-21 14:19:39

Пантыфік прыняў даверчыя граматы пасла ЗША


RealAudioMP3 21 кастрычніка 2013 г. Кэнэт Хакет уручыў даверчыя граматы папе Францішку і афіцыйна заняў пасаду пасла ЗША пры Святым Пасадзе. На цырымоніі прысутнічалі таксама сям’я і сябры дыпламата, гаворыцца ў паведамленні пасольства. Хакет прызнаўся пантыфіку, што адчувае хваляванне пачынаючы выконваць гэту адказную місію. У паведамленні адзначаецца, што новы пасол ЗША 40 гадоў працаваў у “Catholic Relief Services”, адной з самых буйных у Амерыцы дабрачынных арганізацый.

Сам Хакет адзначыў, што Прэзідэнт Абама і Дзяржсакратар Кэры падкрэслівалі неабходнасць узаемадзеяння з рэлігійнымі лідэрамі і супольнасцямі для вырашэння важнейшых глабальных праблем. Папа і Святы Пасад маюць магчымасць уплываць на сусветныя падзеі ў пазітыўным ключы, таму будуць заставацца важнымі партнёрамі для супрацоўніцтва.

Новы пасол запусціў сёння свой ​​блог, у якім будзе дзяліцца сваім вопытам і думкамі падчас знаходжання ў Рыме.







All the contents on this site are copyrighted ©.