2013-10-18 11:47:47

Ватыканскі кардынал пра папскую дыпламатыю


RealAudioMP3 Пад паняццем ватыканскай дыпламатыі заўсёды разумеецца місія Касцёла як такая. Яна палягае перш за ўсё на абвяшчэнні Хрыста ў свеце, каб дапамагчы людзям вызваліцца ад памылак, якія перашкаджаюць ім жыць у міры, прымаць адзін аднаго і сумесна шукаць ўмовы для гарманічнага сумеснага жыцця, паважаць чалавечую годнасць і імкнуцца да прагрэсу чалавецтва. Аб гэтым нагадаў кардынал Пітэр Тарксан, старшыня Папскай рады “Iustitia et pax”.

Касцёл наогул вельмі цесна звязаны з чалавецтвам, і сваю місію разглядае, як служэнне яму, падкрэсліў іерарх. Папскую дыпламатыю, якая з’яўляецца адным з найважнейшых аспектаў гэтай місіі, варта разглядаць менавіта ў гэтым кантэксце, а не ў якасці спосабу кар’еры або асабістай выгады. Касцёл з’яўляецца слугой чалавецтва, які прыслухоўваецца да голасу свайго Настаўніка, прымае яго вучэнне і рэалізуе яго на практыцы, падкрэсліў кардынал, выступаючы 17 кастрычніка 2013 г. на прэзентацыі кнігі пасла Беніну пры Апостальскай Сталіцы Тэадорэ Лока на тэму ватыканскай дыпламатыі.

Рэалізацыя службы чалавецтву з боку Касцёла патрабуе, перш за ўсё, адносін дыялогу з светам, прычым, у розных сферах грамадскага жыцця і з усімі членамі грамадства, звярнуў увагу ватыканскі кардынал.







All the contents on this site are copyrighted ©.