2013-10-17 14:29:34

Францішак сустрэўся з Прэзідэнтам Палестыны


RealAudioMP3 17 кастрычніка 2013 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Дзяржавы Палестына Махмуда Абаса, які затым сустрэўся з Сакратаром па адносінах з дзяржавамі, арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці. У ходзе сардэчнай размовы гаворка ішла пра сітуацыю на Блізкім Усходзе і аднаўленні перамоў паміж ізраільцянамі і палестынцамі. Выказвалася пажаданне, каб гэты працэс прынёс чаканыя плёны для справядлівага і трывалага вырашэння канфлікту, канец якога з’ўляецца ўсё больш неабходным і тэрміновым. Для гэтага неабходна, каб бакі пры падтрымцы міжнароднай супольнасці прынялі рашучыя і адважныя рашэнні на карысць міру.

Акрамя таго, удзельнікі сустрэчы выказалі глыбокую заклапочанасць сітуацыяй у Сірыі. Падкрэслівалася, што тут логіка насілля павінна саступіць месца логіцы дыялогу і прымірэння.

Размаўлючы пра двухбаковыя дыпламатычныя адносіны, было выказана задавальненне прагрэсам у працы над глабальным пагадненнем, якое будзе тычыцца асноўных аспектаў жыцця і дзейнасці Каталіцкага Касцёла ў Палестыне.

Удзельнікі перамоў абмеркавалі сітуацыю хрысціянскіх супольнасцяў на палестынскіх тэрыторыях і на ўсім Блізкім Усходзе, падкрэсліваючы значны ўклад, які яны ўносяць у супольнае дабро рэгіёна.








All the contents on this site are copyrighted ©.