2013-10-17 12:39:44

Апостальская Сталіца атрымала правы на дамен “.catholic”


RealAudioMP3 Святы Пасад атрымаў ад Сеціўнага таварыства па надаванні імёнаў і нумароў (ICANN ) выключнае права на дамен “.catholic”. Папская рада па сродках масавай камунікацыі атрымала правы таксама на гэты дамен у кірылічным , арабскім і кітайскім напісанні. У будучым ён будзе прызнавацца структурам, якія афіцыйна прадстаўляюць Каталіцкі Касцёл: дыяцэзіям, парафіям, манаскім кангрэгацыям, каталіцкім універсітэтам, школам і бальніцам. Як заявілі ў Папскай радзе, гэта павінна паспрыяць, “больш паслядоўнай і больш арганізаванай прысутнасці Касцёла ў Інтэрнэце”.

Перамовы па іншых “рэлігійных” даменах усё яшчэ вядуцца з Сеціўным таварыствам. Напрыклад, “.bible” разлічвае атрымаць амерыканскае Біблійнае таварыства. Арганізацыя абвясціла ў жніўні, што ў выпадку атрымання дамену, мае намер прызнаваць яго асобам і групам, якія маюць “здаровую павагу да Бібліі”, а рабіць гэта трэба ў мэтах прадухілення злоўжыванняў.

Заяўка Святога Пасаду на дамен “.catholic” была адпраўлена ў Сеціўнае таварыства пасля таго, як апошняе ў чэрвені 2011 г. абвясціла аб самым маштабным пашырэнні прасторы імёнаў “DNS” за ўсю гісторыю. Да гэтага часу выкарыстоўвалася ўсяго пару дзесяткаў агульных даменных імёнаў верхняга ўзроўню і некалькі сотняў геаграфічных даменаў .







All the contents on this site are copyrighted ©.