2013-10-15 12:46:35

Папа: шанаваць Бога і любіць бліжняга, каб не трапіць у пастку крывадушша


RealAudioMP3 Ідалапаклонства і крывадушша не шкадуюць таксама і хрысціянскага жыцця. Папа Францішак лічыць, што каб не патрапіць у пастку гэтых грахоў неабходна заўсёды рэалізоўваць на практыцы запаведзі любові да Бога і бліжняга. Пантыфік чарговы раз засяродзіўся на небяспеках, з якімі часта сустракаюцца хрысціяніне ў сваім духоўным жыцці – ідалапаклонстве і крывадушшы. Паводле Святога Айца, ідалапаклоннікі – гэта апосталы уласных ідэй, якія пакланяюцца ўласнаму дабрабыту, стварэнню, а не Стварыцелю. “Ідалапаклоннікі не маюць ніякіх прычын для апраўдання: нават ведаючы Бога, яны Яго не праслаўляюць і не дзякуюць Яму, як Богу. Які шлях да ідалапаклонства? Аб гэтым ясна сказана: “сталі нікчэмнымі ў разважаннях сваіх, і зацямнілася іх неразумнае сэрца”. Эгаізм уласных думак, усемагутных думак: тое, што я думаю – сапраўднае, я думаю праўду, я чыню праўду ў маіх думках”, - сказаў Папа.

15 кастрычніка з такімі словамі Францішак звярнуўся да вернікаў падчас прыватнай Эўхарыстыі ў Доме св. Марты, на якую кожнай раніцы запрашае невялікую групу гасцей. Сваю гамілію Пантыфік пабудаваў на евангельскіх чытаннях, якія гучалі падчас літургіі.

Ён адзначыў, што словы св. Паўла аб ідалапаклонніках, якія былі прамоўлены каля 2000 гадоў таму, не згубілі сваёй актуальнасці. Толькі цяпер пакланняюцца не статуям – ідалапаклонства набыло новую форму.

“Таксама і сёння існуе шмат ідалаў і шмат ідалапаклоннікаў, шмат тых, хто думаюць, што з’яўляюцца мудрымі. Таксама і сярод нас, паміж хрысціян (...) яны думаюць, што з’яўляюцца мудрымі, што ведаюць усё... Яны сталі неразумнымі і замянілі беззаганную хвалу Бога вобразам: уласнае я, мае ідэі, мой камфорт... Гэта не толькі справа гістрачная – таксама і сёння ёсць ідалы (...) Усе мы маем унутры сябе схаванага ідала. Можам спытаць сябе перад Богам: хто мой схаваны ідал? Той, які займае месца Бога!”, - адзначыў Святы Айцец.

Калі св. Павел называе ідалапаклоннікаў неразумнымі, то Езус у Евангеллі называе неразумнымі крывадушнікаў, прыкладам якіх з’яўляецца фарысей, абураны тым, што Езус не абмыў рук перад абедам. Але Пан сказаў яму: “Цяпер вы, фарысеі, звонку ачышчаеце кубкі і місы, а нутро вашае напоўнена драпежнасцю і злосцю. Неразумныя, ці не той, хто стварыў вонкавае, стварыў і тое, што ўнутры? Давайце лепш міласціну з таго, што ўнутры вас, тады ўсё будзе ў вас чыстае”.

“Езус раіць: не глядзець на тое, што здаецца, але ісці менавіта да праўды. Місы ёсць місы, але важна тое, што ў місе: ежа. Але калі ты марны, калі з’яўляешся кар’ерыстам, калі з’яўляешся асобай, якая клапоціцца толькі пра свае марнасці, якой падабаецца гэта, бо думаеш, што дасканалы, дай “крыху” міласціны і гэта вылячыць цябе ад крывадушша”, - сказаў Папа.

Францішак адзначыў, што шлях, які прапануе Пан менавіта такі: пакланяцца Богу, любіць Бога больш усяго і любіць бліжняга. “Гэта так проста і так складана!”, - адзначыў Святы Айцец і заклікаў прасіць аб ласцы, каб быць у стане жыць так.








All the contents on this site are copyrighted ©.