2013-10-15 16:12:03

Папа да кардынала Бэртэла: клапаціцца аб чалавечай і хрысціянскай фармацыі ватыканскіх служачых


RealAudioMP3 Супрацоўнікі Апостальскай Сталіцы павінны быць глыбока перакананымі, што іх праца прадугледжвае жыццё у духу сапраўднай веры і юрыдычна-адміністратыўных нормаў адносінаў да Святога Пасаду. Такога меркавання прытрымліваецца папа Францішак. На яго думку ўсе – мужчыны і жанчыны, святары, законнікі і свецкія, якія прыналежаць да розных ватыканскіх дыкастэрый служаць Святому Пасаду і ўяўляюць сабой супольнасць “унітарную хоць і з рознымі заданнямі” і якая павінны добра усведамляць асноўныя прынцыпы каталіцкага навучання аб чалавечай працы”.

15 кастрычніка Папа звярнуўся з такімі словамі да кардынала Джузэппэ Бэртэла, старшыні Губернатарата Ватыкана, з нагоды надання біскупскай годнасці Генеральнаму сакратару гэтай установы кс. Фернанду Вэргезу Альзагу.

Папа нагадаў, што менавіта ў заданне Генеральнага сакратара Губернатарата уваходзіць абавязак клопату аб чалавечай і хрысціянскай фармацыі ватыканскіх супрацоўнікаў, каардынацыя працы святароў занятых у розных сектарах, ў гармоніі з душпастырскімі праграмамі Паўсюднага Касцёла і ў значыныя моманты літургічнага года.








All the contents on this site are copyrighted ©.