2013-10-15 15:22:50

Кардынал Бэртонэ закончыў служэнне на пасадзе Дзяржсакратара


RealAudioMP3 Кардынал Бэртонэ даверыў Панне Марыі “развязанне вузлоў” будучыні Касцёла. 15 кастрычніка 2013 г. падчас сустрэчы з папам Францішкам, з нагоды заканчэння свайго служэння на пасадзе Дзяржсакратара, кардынал Бэртонэ звярнуўся да сабраных з прамовай у якой узгадаў аб самых памятных момантах перажытых на працягу сямі гадоў працы побач з Бэнэдыктам XVI і амаль шасці месяцаў з папам Францішкам. “Тое што нас запальвала ў папе Бэнэдыкце, гэта бачанне Касцёла, які глыбока разумее сябе, як супольнасць і ў той жа час здольнага прамаўляць да свету, да сэрцаў і розумаў кожнага, з яснасцю навучання і вышынёй думкі”, - сказаў пурпурат.

Кардынал Бэртонэ патлумачыў, што мае на ўвазе уклад Пантыфіка ў развязанне “вялікіх вузлоў” адносін паміж верай і розумам, правам і натуральным законам, а таксама ў абнаўленне дыялога з яўрэямі і мусульманамі.

Для сыходзячага Дзяржсакратара, Бэнэдыкт XVI быў “рэфарматарам сумленняў і духавенства”, які сам пакінуў пятровае служэнне калі Пан натхніў яго, “пасля разважання і моцнай малітвы”, пасля прашэсця шляху пазначанага як вялікімі душпастырскімі праектамі, так і пакутамі.

“Ён глыбока пакутаваў за грахі, якія зневажалі аблічча Касцёла і таму, даў новае законадаўства, якое рашуча ўдарала па ганебнаму феномену педафіліі сярод духавенства, не забываючы пра ўвядзенне новых законаў ў эканамічнай і адміністратыўнай сферы”, - сказаў пурпурат.

Характарызуючы пантыфікат папы Францішка кардынал Бэртонэ адзначыў, што ён не ідзе ў разрыве з папярэднім. “Я бачу сёння ў папе Францішку не столькі рэвалюцыю, колькі працягласць з папам Бэнэдыктам, хоць з адметнасцю у акцэнтах і сегментах асабістага жыцця”, - адзначыў іерарх і падкрэсліў, што тым не менш, абодвух пантыфікаў аб’ядноўвае любоў да Панны Марыі.

Менавіта Марыя, на думку кардынала Бэртонэ павінна дапамагчы папе Францішку і новаму Дзяржсакратару арцыбіскупу Параліну, развязаць вузлы, якія яшчэ перашкаджаюць Касцёлу быць у Хрысце сэрцам свету, “жаданым гарызонтам і які бесперапынна клічуць”.








All the contents on this site are copyrighted ©.