2013-10-12 13:46:24

Супольная ружанцовая малітва ў марыйных санктуарыях на пяці кантынентах


RealAudioMP3 12 кастрычніка 2013 г., падчас ружанцовай малітвы перад фігуркай Маці Божай Фацімскай, у рымскім санктуарыі Божай любові, адбудзецца відэазлучэнне з 10 марыйнымі санктуарыямі, якія знаходзяцца на розных кантынентах. Разам з пілігрымамі сабранымі ў Вечным горадзе будуць маліцца вернікі сабраныя ў базыліцы Маці Божай з Лухан, апякунцы Аргентыны, бразільскім нацыянальным санктуарыі Маці Божай з Апарэсіды, нацыянальным санктуарыі Беззаганнага Зачацця ў Вашынгоне, парыжскай базыліцы Нотр-Дам і базыліцы Звеставання ў Назарэце, санктуарыі ў французскім Лурдзе, японскай Акіце і польскай Чэнстахове, а таксама ў санктуарыі Марыі Успамогі Хрысціянаў у кенійскім Найробі, індыйскім санктуарыі ў Вайланкані і некаторых іншых.

Пасля ружанцовай малітвы, пачнецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, якая будзе суправаджацца разважаннямі і спевамі. Закончыцца чуванне, перад фігуркай Маці Божай Фацімскай каля 5.00 раніцы св. Імшой, якую ўзначаліць дапаможны біскуп Рымскай дыяцэзіі Ларэнца Леўцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.