Папа прыняў рашэнні па беатыфікацыйных і кананізацыйных справах
Святы Айцец, пасля
сустрэчы з прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, кардыналам Анджэла Амата,
прыняў рашэнне пашырыць літургічны культ Анджэлы да Фаліньё, благаслаўлёнай, якая
жыла на пераломе ХІІІ-ХІV стагоддзяў і належала да свецкай галіны Ордэну францішканаў,
на ўвесь Паўсюдны Касцёл і далучыць яе да спісу святых. Таксама папа Францішак зацвердзіў
цуд праз пасрэдніцтва Слугі Божай Марыі Асунты Кацярыны Маркеці, сузаснавальніцы Кангрэгацыі
сясцёр місіянерак св. Карла, якая жыла на пераломе XVIII-XIX стагоддзяў.
Пантыфік
пацвердзіў гераічнасць цнотаў благаслаўлёнага з ХІІІ ст. Амата Ранконі, заснавальніка
шпіталя-хоспіса для бедных пілігрымаў у італьянскай дыяцэзіі Рыміні, а таксама пяці
Слуг Божых: італьянскага арцыбіскупа Пія Альберта дэль Кароны, заснавальніка Кангрэгацыі
сясцёр дамініканак Святога Духа; Марыі Элізабэты Тургеон з Канады, заснавальніцы Кангрэгацыі
сясцёр Маці Божай Ружанцовай св. Германа; сястры Марыі ад св. Францішка Уілсана, якая
нарадзілася ў Індыі і працавала ў Партугаліі, заснавальніцы Кангрэгацыі сясцёр францішканак
Маці Божай Пераможнай; італьянкі, сястры Марыі Элеаноры Джорджы з Кангрэгацыі слуг
Беззаганнай Марыі Балеснай з Фларэнцыі і свецкага верніка, Аціліа Лучыяна Джардані,
які нарадзіўся ў Італіі,а працаваў ў Бразіліі.