2013-10-11 13:54:39

Ватыканскі дыпламат: мы будзем дапамагаць бежанцам, нягледзячы на цяжкасці і рызыкі


RealAudioMP3 Пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Ёрку, арцыбіскуп Фрэнсіс Чулікат лічыць, што дапамога бежанцам з’яўляецца элементарным заданнем Касцёла. Драматычная сітуацыя з бежанцамі на лодцы, якая перавярнулася ў берагоў Лампедузы, з’яўляецца свайго роду сімвалам становішча мільёнаў мігрантаў і бежанцаў ва ўсім свеце, - заявіў прадстаўнік Святога Пасаду ў сувязі з дэбатамі па гэтым пытанні ў ААН.

Тое, якім чынам пра лёс мігрантаў на італьянскім востраве клапоціцца папа Францішак, падкрэслівае, наколькі вялікае значэнне Каталіцкі Касцёл надае дапамозе мігрантам і бежанцам, падкрэсліў арцыбіскуп Чулікат. Ён адзначыў, што многія касцёльныя ўстановы актыўна спрабуюць дапамагчы бежанцам, не таму, што іх папрасілі аб гэтым. Мы рабілі гэта на працягу многіх стагоддзяў і будзем працягваць так паступаць, нягледзячы на ўсе цяжкасці, рызыкі і супраціў.

Некалькі дзён таму недалёка ад італьянскага вострава Лампедуза затанула судна, на якім былі сотні бежанцаў. На сённяшні дзень ратавальнікі знайшлі больш за 300 цел. Пошукі працягваюцца.







All the contents on this site are copyrighted ©.