2013-10-10 13:10:00

Свята сем’яў у Ватыкане вакол папы Францішка


RealAudioMP3 23-25 кастрычніка ў Рыме пройдзе ХІІ пленарная асамблея Папскай рады па справах сям’і на тэму: “Новыя антрапалагічныя гарызонты і правы сям’і”. Акрамя таго, па ініцыятыве гэтай ватыканскай дыкастэрыі, 26-27 кастрычніка адбудзецца пілігрыма сем’яў да магілы св. Пятра. Пра гэта расказаў старшыня Папскай рады па справах сям’і, арцыбіскуп Вінчэнца Палья падчас прэс-канферэнцыі ў Зале Друку Апостальскай Сталіцы 10 кастрычніка 2013 г. Іерарх падкрэсліў, што да падзеі рыхтуецца спецыяльнае выданне на іспанскай і італьянскай мове, у якім будуць сабраны 35 прамоў кардынала Хорхе Марыа Берголіа на тэму сям’і і жыцця. Кніга паступіць у продаж ужо ў бліжэйшыя дні.

Паводле арцыбіскупа Пальі, частыя звароты Пантыфіка да гэтай тэматыкі і абвяшчэнне Сінода Біскупа па праблемам сям’і, сведчаць аб яго душпастрыскай заклапочанасці сітуацыяй гэтага інстытута ў сучасным свеце. “Сям’я павінна вярнуцца ў цэнтр культуры, палітыкі, эканомікі, фінансаў, жыцця народаў і нацый. Сям’я павінна ўсё больш і больш ставіцца ў цэнтры ўвагі і клопату паслясаборнага Касцёла”, - сказаў іерарх.

Арцыбіскуп Палья адзначыў, што Папская рада па справах сям’і жадае арганізаваць “вялікае свята вакол папы Францішка”, каб нагадаць свету што быць сям’ёй і ствараць сям’ю – цудоўна.








All the contents on this site are copyrighted ©.