Член Рады кардыналаў супраць паспешных рашэнняў адносна разведзеных
Член Рады кардыналаў
для дапамогі Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам, кардынал Рэйнхард Маркс, выступіў
супраць нейкіх агульных рашэнняў у справе асоб разведзеных і жывучых у новых саюзах.
“Пробашч асобнай парафіі ў стане лепш ацаніць сітуацыю”, - сказаў арцыбіскуп Мюнхенска-Фрайзінгскі
8 кастрычніка 2013 г. у баварскім Фюрстэнфэльдбрук. Ён дадаў, што “агульныя рашэнні
не патрэбныя” і Канферэнцыя Біскупаў Германіі ў дадзеным выпадку “ідзе агульным шляхам”.
Арцыбіскуп прызнаўся, што душпастырскія прынцыпы адносна развёўшыхся і нанова
ажаніўшыхся ў Фрайбургскай архідыяцэзіі яго здзівілі. Душпастырскі аддзел архідыяцэзіі
ўпершыню прапанаваў спосабы, як католікі, якія пасля разводу ўступілі ў новы саюз,
з афіцыйным дазволам могуць прыступаць да сакрамэнтаў пакуты і Эўхарыстыі. Трэба адначыць,
што гаворка ідзе пра асоб, якія заключылі касцёльнае сужэнства. Разам са станочай
ацэнкай “прынцыпаў” з’явіліся таксама скептычныя галасы з іншых нямецкіх дыяцэзій
і Апостальскай Сталіцы.
Кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду, кс. Фэдэрыка Ламбардзі
перасцярог 8 кастрычніка ад прапаноў у гэтай справе з боку некаторых асоб ці мясцовых
арганізацый, якія могуць прывесці да блытаніны. Учора стала вядома аб скліканні Пантыфікам
у 2014 г. Сіноду Біскупаў на тэму сям’і. “Гэта спосаб, які Папа мае намер выкарыстаць,
каб працягнуць разважанні і ісці па шляху супольнасці Касцёла, з удзелам прадстаўнікоў
епіскапату з розных частках свету”, - сказаў кс. Ламбардзі. Ён выказаў упэўненасць,
што Сінод дазволіць Касцёлу пайсці наперад у вызначэнні кіруючых прынцыпаў душпастырства
сям’і. Надзвычайны статус Сінода, на думку святара, дэманструе тэрміновае жаданне
зрабіць гэта.