2013-10-08 12:12:27

Папа: малітва з жаданнем справядлівасці без прабачэння – гэта небяспечная спакуса


RealAudioMP3 Ідэнтыфікатарам сапраўднага хрысціяніна з’яўляецца сэрца, якое ведае, як маліцца і ўмее дараваць, лічыць Святы Айцец. Ён нагадаў, што “малітва творыць цуды”, пры ўмове, што гэта не проста фармальная з’ява. Падчас ранішняй Эўхарыстыі 8 кастрычніка 2013 г. Пантыфік засяродзіўся на двух біблійных постацях – Марце і прароку Ёне. Яны жылі ў розныя часы, але іх аб’ядновала адно няўменне – яны не ведалі, як маліцца. Сваю гамілію ў Доме св. Марты папа Францішак пачаў са знакамітай евангельскай сцэны, дзе Марта гаворыць Хрысту амаль з папрокам, што яе сястра, замест таго, каб дапамагчы ёй, сядзіць і слухае Езуса. Збаўца адказаў, што “Марыя абрала лепшую частку”, і гэтай “часткай”, адзначыў Пантыфік, з’яўляецца “малітва сузірання Езуса”, “не малітва слоў”, “а малітва сэрца: глядзець на Пана, слухаць Пана, прасіць Пана”.

Малітва творыць цуды і прыклад таму старажытная Няніва, якую павінен быў знішчыць Бог. Але жыхары горада паслухалі прарока Ёну і пакаяліся. Тым не менш, сам Ёна ў сэрцы быў перакананы, што грэшныя гараджане не заслугоўваюць Божага прабачэння. “Ён прарочыў, але не маліўся! Ён не прасіў Пана аб прабачэнні для іх”, - адзначыў Папа і назваў тых, якія думаюць так, як Ёна, “катамі”, перкананымі ў сваё рацыі. Калі Бог ратуе кагосьці, яны злуюцца на Яго, так як гэта рабіў Ёна.

Папа зрабіў выснову, што малітва, якая з’яўляецца выключна “бессардэчнай формулай”, актам песімізму або жадання справядлівасці без прабачэння, гэта спакуса для хрысціяніна, які заўсёды павінен абіраць “найлепшую частку”.

Святы Айцец адзначыў, што іншая катэгорыя хрысціян, якія не моляцца, “адразаюць шлях для Бога”. Малітва, перад праблемай, складанай сітуацыяй, бедствам, адкрывае дзверы для Пана. “Таму што Ён змянае рэчы, Ён арганізуе рэчы, парадкуе іх”, - падкрэсліў Францішак і дадаў, калі нашы дзверы перад Богам зачынены – Ён “не можа нічога не зрабіць”. Святы Айцец заклікаў браць прыклад з евангельскай Марыі і абіраць яе шлях адносін з Панам.







All the contents on this site are copyrighted ©.