2013-10-06 13:50:34

З’явіцца мастацкі фільм пра папу Францішка


RealAudioMP3 Ідзе праца над аргентынска-італьянска-іспанска-польскім мастацкім фільм пра дзяцінства, юнацтва і святарскае служэнне Хорхе Берголіа, сённяшняга папы Францішка, паведаміла Польскае інфармацыйнае агенцтва. Рэжысёрам кіна-біяграфііі, працоўная назва якой “Гісторыя святара”, стаў Алехандра Агрэсці з Аргентыны. Ён у апошнія гады заваяваў значную пазіцыю ў Злучаных Штатах, у асноўным праз свой фільм “Дом ля возера” з Сандрай Балак і Кіану Рыўзам. Ролю Хорхе Берголіа заграе 37- гадовы аргентынскі акцёр Радрыга дэ ла Серна.

Ужо гатовы сцэнарый фільма і праца ў цэлым ідзе наперад. Здымкі пачнуцца ў красавіку 2014 г. Прэм’ера адбудзецца, верагодна, восенню 2014 г. Фільм ствараецца з мэтай яго распаўсюджвання ў многіх краінах. Здымацца ён будзе ў Аргентыне, Італіі і Польшчы, дзе паўстануць сцэны, прысвечаныя прабыванню Хорхе Берголіа ў Еўропе. У канцы 1970-х ён знаходзіўся ў Германіі, дзе працаваў над сваім дактаратам.

Творцы пакуль не кажуць, на якім моманце ў фільме заканчваецца гісторыя папы Францішка. На сённяшні дзень вядома, што будзе прадстаўлена дзяцінства Хорхе Берголіа ў Буэнас-Айрэсе і італьянскія карані яго сям’і, паходзячай з П’емонту. Іншыя важныя тэмы фільма, гэта сустрэча з Еўропай, гады дыктатуры ў Аргентыне і сяброўства з рабінам Абрагамам Скоркай.

“Фільм дазволіць зразумець асобу папы Францішка і наблізіць кантэкст краіны і абставін, у якіх ён вырас і жыў на працягу многіх гадоў”, - распавёў адзін з прадзюсараў фільму.







All the contents on this site are copyrighted ©.