2013-10-05 14:43:03

Папа сустрэўся з венгерскім езуітам – ахвярай дыктатуры ў Аргентыне


RealAudioMP3 5 кастрычніка папа Францішак прыняў на аўдыенцыі венгерскага езуіта а. Франца Яліча. Гэта сустрэча мае вялікае значэнне, бо апошні працаваў у Аргентыне ў перыяд, калі генеральным настаяцелем Таварыства Езуса быў Хорхе Берголіа. У 1976 г., у перыяд вайсковай дыктатуры ў гэтай гэтай краіне, а. Франц Яліч са сваім сабратам а. Арланда Ёрыё былі выкрадзены аргентынскімі спецслужбамі і на працягу пяці месяцаў утрымліваліся ў турме, падзвяргаючыся катаванням і здзекам. Святары абвінавачваліся ў шпіянажы на карысць СССР. Пасля вызвалення яны выйшлі з Ордэна Езуітаў і пакінулі Аргентыну. Айцец Яліч затым вярнуўся ў Таварыства Хрыста і зараз належыць да нямецкай правінцыі ордэна, яго сабрат памёр.

Адразу пасля абрання кардынала Берголіа на Пасад св. Пятра некаторыя СМІ абвінавачвалі Папу ў бяздзеянні падчас аргентынскай дыктатуры, аднак а. Яліч публічна абверг гэтыя домыслы. Вядома, што цяперашні Папа рабіў шмат намаганняў для выратавання дысідэнтаў, пераследаваных дыктатарскім рэжымам.








All the contents on this site are copyrighted ©.